У Беларусі ў бліжэйшы час вызначаць стратэгію развіцця машынабудавання

У Беларусі ў бліжэйшы час вызначаць стратэгію развіцця машынабудавання

У Беларусі ў бліжэйшы час вызначаць стратэгію развіцця машынабудавання. Пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка падчас наведвання ў пятніцу ЗАТ "Амкадор-Пінск". Падчас размовы з працоўным калектывам ён праанасаваў буйную нараду на ўзроўні кіраўніка дзяржавы, на якой будуць прынятыя "стратэгічныя рашэнні", абагульненыя вынікі паездак Лукашэнкі па прадпрыемствах краіны.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што машынабудаванне ў нашай краіне будзе захаванае і не будзе скарачацца. Ён нагадаў, што ўдалося захаваць буйныя прадпрыемствы, у тым ліку і "Амкадор". "Сёння гэта ўжо не тое прадпрыемства, якое было калісьці, — цытуе словы кіраўніка дзяржавы БЕЛТА. — Гэта вялізны холдынг, куды ўваходзіць каля двух дзясяткаў прадпрыемстваў з больш чым 6 тысячамі працаўнікоў. Гэта новая прадукцыя самага высокага ўзроўню, якая карыстаецца попытам у свеце".

Аляксандр Лукашэнка запэўніў, што айчыннае машынабудаванне можа канкураваць з Нямеччынай, Швецыяй ці Францыяй. Паводле яго слоў, беларусы могуць рабіць машыны не горш. Да таго ж, яны ўжо навучыліся прадаваць сваю прадукцыю. Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў канкурэнцыі з вытворцамі з краін ЕС беларусы маюць некаторыя перавагі, у тым ліку ў больш нізкім сабекошце.

Лукашэнка не супраць, каб у айчыннае машынабудаванне ўкладалі грошы інвестары з ЕС, Кітая і Расіі.

У Беларусі ў бліжэйшы час вызначаць стратэгію развіцця машынабудавання
Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі