У Беларусі ў няволі знаходзяцца 135 дзеячаў культуры

Халодная вясна 2023-га / Ілюстрацыйнае фота polskieradio.pl
Халодная вясна 2023-га / Ілюстрацыйнае фота polskieradio.pl

У Беларусі ў няволі знаходзяцца 135 дзеячаў культуры, з іх — 28 літаратараў (даныя на 28 лютага 2023-га). Пра гэта сведчыць хроніка парушэнняў правоў чалавека ў галіне культуры, якую складае Беларускі ПЭН.

Над некаторымі дзеячамі культуры цяпер праходзяць суды. Напрыклад, у Мінску судзяць палітвязня Паўла Белавуса. Філасофу-метадолагу і палітзняволенаму Уладзіміру Мацкевічу нядаўна ўзмацнілі жорсткасць рэжыму і перавялі з калоніі № 7 у Шклове ў турму № 4 у Магілёве.

Тым часам улады вядуць барацьбу са "здраднікамі" ва ўстановах культуры, звальняюць іншадумцаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі