У Беларусі ў жніўні знізіўся сярэдні заробак

У Беларусі ў жніўні знізіўся сярэдні заробак

Белстат апублікаваў звесткі пра сярэдні заробак у Беларусі. У жніўні ён склаў 1 276,4 рубля. Гэта на 11,1 рубля менш, чым у ліпені — тады сярэдні заробак склаў 1 287,5 рубля. 

Сярэдні заробак за жнівень знізіўся не толькі ў Мінску, але і ва ўсіх абласцях, акрамя Віцебскай. Напрыклад, у сталіцы ён паменшаў на 10,4 рубля — да 1 766,2 рубля.

Сярэдні заробак разлічваецца з сумаў да выліку падаходнага падатку (13%) і абавязковых страхавых узносаў у Фонд сацыяльнай абароны (1% з заробкаў работнікаў). 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі