У Беларусі ўводзіцца рэгуляванне тарыфаў на ўсе віды стаматалагічных паслуг
"З мэтай павышэння цэнавай даступнасці платных стаматалагічных паслуг для насельніцтва" / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com
У Беларусі ўводзіцца рэгуляванне тарыфаў на ўсе віды стаматалагічных паслуг. Адпаведную пастанову (№ 442 ад 6 ліпеня) прыняў урад. Ёй уносяцца змены ў пастанову ад 17 студзеня 2014 года, паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя. Адзначаецца, што рэгуляванне тарыфаў уводзіцца "з мэтай павышэння цэнавай даступнасці платных стаматалагічных паслуг для насельніцтва".
У цяперашні час Мінаховы здароўя займаецца "актуалізацыяй нормаў часу і нормаў расходу матэрыялаў на платныя медыцынскія паслугі па стаматалогіі, а таксама разліку гранічных максімальных тарыфаў на гэтыя паслугі". На сённяшні дзень стаматалагічныя паслугі (артапедычныя і зубатэхнічныя) падлягаюць рэгуляванню коштаў. Застаюцца не ахопленыя ім тэрапеўтычныя, хірургічныя, артадантычныя стаматалагічныя паслугі.
Урадавая пастанова пачынае дзейнічаць з 1 лістапада 2023 года.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.