У Беларусі ўзрастаюць пенсіі і дапамога на дзяцей
З 1 лістапада ўзрастаюць працоўныя пенсіі з улікам сярэдняга заробку.
У выніку пераразліку, яны павялічацца ў сярэднім на 5,3%. Сярэдняя пенсія ў намінальным выражэнні складзе 2 мільёны 644 тысячы 800 рублёў. Дадатковыя выдаткі Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва на выплату пенсіяў складзе 340 мільярдаў рублёў штомесяц.
Таксама падвышаецца памер дапамогі на дзяцей. Аднаразовая дапамога пры нараджэнні першага дзіця (10 бюджэтаў пражытковага мінімуму) складзе 13 мільёнаў 960 тысяч 200 рублёў, пры нараджэнні другога і наступных дзяцей — 19 мільёнаў 544 тысячы 300 рублёў. Аднаразовая дапамога жанчынам, якія сталі на ўлік па цяжарнасці ў дзяржаўных установах аховы здароўя да 12-тыднёвага тэрміну, складае 1 мільён 396 тысяч рублёў.
Штомесячная дапамога на дзяцей-інвалідаў, старэйшых за 3 гады, складзе 977 тысяч 200 рублёў, на іншых дзяцей у сям’і — 698 тысяч. Штомесячная дапамога па даглядзе да дзіцем-інвалідам да 18 гадоў складзе 1 мільён 396 тысяч, на ВІЧ-інфікаванае дзіця да 18 гадоў плацяць 977 тысяч 200 рублёў, інфармуе БЕЛТА.