У Беларусі вяртаюць дзяржкантроль за цэнамі на лекі
У Беларусі зноў будзе дзяржкантроль за цэнамі на лекі / pixabay.com
У Беларусі вяртаецца кантроль за максімальнымі адпускнымі цэнамі вытворцаў на лекавыя прэпараты. Адпаведнае рашэнне замацаванае ўказам Аляксандра Лукашэнкі №95 ад 10 красавіка, паведамляе яго прэс-служба.
Дзяржаўны кантроль за цэнамі на лекавыя прэпараты быў прыпынены ў красавіку 2020 года.
Як адзначае прэс-служба Мінздароўя, цягам трох месяцаў урад павінен вызначыць пералік лекаў, цэны на якія будуць рэгістравацца. Таксама Саўміну наплежыць скарэктаваць сам механізм рэгістрацыі цэн. Гаворыцца, што цэны будуць вызначаць, параўноўваючы кошты прэпаратаў, якія маюць аднолькавае дзеючае рэчыва і прадстаўленыя на міжнародным рынку (рэферэнтнае цэнаўтварэнне).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.