У Беларусі выпрабоўвалі новую стралковую зброю
У лістападзе ў Беларусі выпрабоўвалі новую стралковую зброю і патроны, якія вырабляюцца прадпрыемстам "БСВТ — новыя тэхналогіі". Гэта — аўтаматы VSK-100, VSK-100BP, пісталет ПВ-17, патроны калібра 7,62х39, 9х19.
Выпрабаванні працягваліся некалькі тыдняў на базе 19-й асобнай механізаванай брыгады Паўночна-Заходняга аператыўнага камандавання. Зброю і боепрыпасы правяралі па спецыяльнай методыцы — "праз бруд, пясок, ваду, нагрэў, бесперапынную стральбу". Паказчыкі ў аўтаматаў аказаліся вышэйшымі за заяўленыя. Патроны таксама аказаліся лепшымі за "штатны армейскі патрон", адзначае прэс-служба прадпрыемства.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.