У Беларусі вырашылі заблакаваць сайт платформы "Беларуская салідарнасць"
Сайт " Беларуская. салідарнасць " стваралі для беларусаў, якія выступаюць за захаванне незалежнасці краіны / ілюстрацыйнае фота pixabay.com
Пракурор Мінска вынес пастанову аб абмежаванні доступу да інтэрнэт-рэсурсу "Беларуская салідарнасць" (даменнае імя: biеlarus.nеt). Пра гэта паведамілі ў Генеральнай пракуратуры.
biеlarus.nеt — гэта сайт платформы "Беларуская салідарнасць", якая ставіць сваёй мэтай ідэю Адраджэння і абароны незалежнасці Беларусі, а таксама дае магчымасць "ідэйных зносін паміж беларусамі". Дэкларацыя салідарнасці "простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: "Каго любіш?"- "Люблю Беларусь" - "То узаемна", гаворыцца на сайце. Рэсурс актыўна публікуе выказванні і выступы лідэра КХП-БНФ Зянона Пазняка.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.