У Беларусі забароняць прадаваць піва ў пластыкавых бутэльках па 2 літры

Лінія па разліве піва ў пластыкавыя бутэлькі / twitter.com
Лінія па разліве піва ў пластыкавыя бутэлькі / twitter.com

У Беларусі ўводзяць новае абмежаванне на продаж піва ў пластыкавых бутэльках. Піва і слабаалкагольныя напоі з доляй этылавага спірту да 7% нельга будзе прадаваць у палімернай тары аб'ёмам большым за 1,5 літра. Гэтае правіла ўступае ў сілу з 1 студзеня 2025 года.

Рашэнне ўжо прынятае. Адпаведная пастанова ўрада апублікаваная на Нацыянальным прававым партале. Пастанова таксама дазваляе крамам распрадаць рэшткі піва ў бутэльках ёмістасцю большай за 1,5 літра і пасля ўвядзення забароны. Але прадаваць гэтыя рэшткі яны змогуць толькі да заканчэння іх тэрміну прыдатнасці.

Дагэтуль, нагадаем, піва і слабаалкагольныя напоі нельга было прадаваць у палімернай тары ёмістасцю большай за 2 літры.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі