У Беларусі забароняць ўжыванне алімпійскіх і паралімпійскіх сімвалаў без дазволу

У Беларусі забароняць ўжыванне алімпійскіх і паралімпійскіх сімвалаў без дазволу

5 снежня Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ №440 "Аб выкарыстанні алімпійскай, паралімпійскай сімволікі", перадае БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу беларускага кіраўніка.

Паведамляецца, што гэты дакумент прыняты дзеля таго, Беларусь належным чынам выконвала свае абавязанні па абароне правоў Міжнароднага алімпійскага камітэта і Міжнароднага паралімпійскага камітэта на тэрыторыі нашай краіны.

Указ забараняе выкарыстоўваць алімпійскую і паралімпійскую сімволіку для абазначэння юрыдычных асоб, аб'ектаў, тавараў, работ і паслуг. Выключэннем з'яўляюцца выпадкі, калі права на такое выкарыстанне даюць міжнародныя або нацыянальныя алімпійскія і паралімпійскія камітэты.

Таварным знакам і знакам абслугоўвання, пасведчанні на якія былі выдадзеныя да ўказа, можна будзе выкарыстоўваць алімпійскую і паралімпійскую сімволікі, пакуль не закончыцца тэрмін дзеяння іх рэгістрацыі. А вось дзяржаўным некамерцыйным арганізацыям фізкультуры і спорту, а таксама сярэднім школам — вучэльням алімпійскага рэзерву пакінуць права выкарыстоўваць алімпійскую і паралімпійскую сімволіку ў сваіх назвах.

Паведамляецца, што ўказ распрацаваны з улікам перадавога міжнароднага досведу ў гэтай сферы і рэкамендацый Міжнароднага алімпійскага камітэта.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі