У Беларусі запусціўся першы лесбійскі падкаст: пра што ён і хто яго вядзе
У Беларусі з'явіўся новы падкаст! І гэта... лесбі-падкаст! Ён называецца "Лесбы на балоце". Яго вядуць культур-менеджарка і акторка Віка Біран і дызайнерка-ілюстратарка-перакладчыца-SMMшчыца Даша Рамановіч.
Першы выпуск доўжыцца цэлую гадзіну, запіс адбываецца ў спальні ў Вікі. Дзяўчаты размаўляюць пра тое, дзе знайсці мяккі авакада, як скончыць адносіны і не даўбануцца, як пайсці на псіхатэрапію і не збяднець. І ўвогуле пра тое, як гэта — быць лесбіянкай. Ці саспела Беларусь для такога падкаста? Пра гэта размаўляем з Вікай Біран і Дашай Рамановіч.
Трансляцыю са студыі можна глядзець у сацсетках Еўрарадыё: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.