У Беларусі знялі фільм, дзе верталёты МНС страляюць з лазераў (відэа)

У Беларусі знялі фільм, дзе верталёты МНС страляюць з лазераў (відэа)

Індыйскія кінематаграфісты знялі ў Беларусі баявік "Атрад". Трэйлер да яго з'явіўся ў інтэрнэце 1 лістапада, піша ТГ-канал "Священный Белавуд".

У відэароліку багата сцэн з масоўкай у баявой экіпіроўцы. У сцэнах бою верталёты з надпісамі "МНС Беларусі" страляюць адзін па адрым з лазераў. Ёсць сцэна, дзе спецназавец у палёце ўзрывае верталёт з гранатамёта, і г.д.

Прэм’ера фільма пройдзе 12 лістапада на індыйскай відэплатформе ZEE5.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі