У Беларусі з’явіліся новыя коштавыя групы цыгарэт
Яны будуць адрознівацца стаўкамі акцызаў.
У Беларусі цыгарэты падзеляць на коштавыя групы — гэта вызначае прэзідэнцкі ўказ № 344, які пачне дзейнічаць з 1 верасня. Для кожнай такой групы цыгарэт будуць вызначаць асобныя стаўкі акцызаў.
Паводле дакумента, у І групу ўвойдуць цыгарэты з рознічным коштам да 600 тысяч рублёў за тысячу штук. Памер акцызу для іх складзе 143,8 тысячы за адзінку падаткаабкладання.
У ІІ групу ўвойдуць цыгарэты коштам ад 600 да 750 тысяч — тут памер акцызаў складзе 268,8 тысяч.
Да трэцяй групы аднясуць цыгарэты, коштам ад 750 тысяч і вызначаць для іх акцызы ў 325 тысяч рублёў.
Тэрмін дзеяння ўказа — да 31 снежня 2015 года, паведамляе БЕЛТА.
Фота: puls.polesye.by