У Беларусі з'явіўся новы "Прэзідэнт". Нават два
Скрыншот: "Галоўны эфір".
У беларускага шакаладу "Прэзідэнт" з'явіліся дзве новыя разнавіднасці. Аляксандр Лукашэнка прэзентаваў іх падчас візіта ў Туркменістан.
"Першы шакалад, які мы зрабілі, мы прывезлі сюды", – распавёў кіраўнік Беларусі туркменскаму прэзідэнту Эмамалі Рахмону.
Кадры з новым шакаладам патрапілі ў праграму "Галоўны эфір" на тэлеканале "Беларусь 1":
Скрыншот: "Галоўны эфір".
У лютым 2017 года ў беларускіх крамах з'явіўся шакалад "Прэзідэнт". Горкі, 72%. Жартаўнікі адразу ж задаліся пытаннем: чаму не 83%?
Падобна да таго, што іх пачулі. У новых разнавіднасцях шоколда "Прэзідэнт" больш какава: у адной плітцы – 78%, у другой – элегантныя 85%!
На сайце "Камунаркі" новыя "Прэзідэнты" пакуль не прадстаўлены. Як і раней, ён тут толькі адзін. Горкі. 72%.
Скрыншот: www.kommunarka.by