У Бельгіі ўлады заявілі пра закрыццё межаў

У Бельгіі ўлады заявілі пра закрыццё межаў

У сувязі з сённяшнімі тэрактамі ў Брусэлі, бельгійскія ўлады заявілі пра закрыццё межаў, паведамляе Euronews. Акрамя гэтага ў горадзе спыніўся грамадскі транспарт (цягнікі, трамваі, аўтобусы). Усе станцыі метро закрытыя. Адменены ўсе рэйсы хуткаснага цягніка Еўрастар паміж Брусэлем і Лонданам. Хуткасны цягнік з Парыжа таксама вярнуўся назад.

Гарадскія ўлады паведамілі пра праблемы з сувяззю і просяць звязвацца адно з адным з дапамогай сацыяльных сетак або тэкставых паведамленняў.

Акрамя гэтага насельнікаў горада просяць заставацца дома, або на месцах працы ці навучання (у офісах, універсітэтах, школах).

Выбухі адбыліся ў міжнародным аэрапорце Брусэля і ў метрапалітэне каля станцыі Маэльбек. Паводле папярэдніх дадзеных загінуў 21 чалавек.

У Бельгіі ўлады заявілі пра закрыццё межаў
Фота: АР

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі