У "Беллеспаперпраме" расказалі пра сітуацыю пасля здарэння ў Светлагорску

На месцы, дзе адбылася трагедыя / ranak.me
На месцы, дзе адбылася трагедыя / ranak.me

У "Беллеспаперпраме" расказалі пра сітуацыю ў галіне пасля здарэння на Светлагорскім цэлюлозна-кардонным камбінаце. 7 чэрвеня пры выбуху загінулі тры чалавекі. Ідуць рамонтна-аднаўленчыя працы.

Перапрацоўчыя кардонна-папяровыя прадпрыемствы краіны "працуюць у штатным рэжыме", заявілі ў канцэрне. Запасы цэлюлозы на складах ёсць непасрэдна на Светлагорскім ЦКК і на прадпрыемствах, якія выпускаюць паперу і кардон. Яны дазваляюць "бесперабойна забяспечваць вытворчы працэс на працягу месяца". У "Беллеспаперпраме" мяркуюць, што калі з гэтым узнікнуць праблемы, яны будуць набываць цэлюлозу ў Расіі. 

Следчыя правяраюць дзве версіі прычын трагедыі — працы без рэгламенту і дапушчаныя парушэнні ў тэхналагічным працэсе. Распачата крымінальная справа.

На будаўніцтва Светлагорскага ЦКК лукашэнкаўскі ўрад патраціў $850 млн, з іх $654 млн узялі ў крэдыт у кітайскіх банкаў. Камбінат здалі з 5-гадовай затрымкай, і нядаўняе надзвычайнае здарэнне на ім — далёка не першае.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі