У Браслаўскім раёне знайшлі рэдкія грыбы — чорныя лісічкі

Чорныя лісічкі

Чорныя лісічкі / braslav-star.by

У Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці выяўлена верагоднае месца вырастання рэдкіх грыбоў — чорных лісічак, піша braslav-star.by са спасылкай на дырэктара рэспубліканскага гідралагічнага заказніка "Рычы" Аляксандра Молакава. Паводле яго слоў, прадстаўнікі заказніка праводзілі чарговы рэйд па месцах, дзе раней былі заўважаны рэдкія віды раслін, і ў тым раёне зрабілі незвычайную знаходку. Яны заўважылі некалькі лісічак незвычайнай афарбоўкі — цёмнай. Было пацверджана, што грыб вельмі падобны на вараночнік ражкападобны (Craterellus cornucopioides). Для Беларусі гэта рэдкасць.

Цяпер выяўленае месца ўзята пад кантроль і будзе далей вывучацца на прадмет наяўнасці згаданага віду.

У верасні чорныя лісічкі знайшлі ў Сенненскім раёне той жа Віцебскай вобласці.

У Браслаўскім раёне знайшлі рэдкія грыбы — чорныя лісічкі
vk.com

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі