У Брэсце асуджаны яшчэ 13 пратэстоўцаў: ад 3 да 5 гадоў калоніі

У Брэсце асуджаны яшчэ 13 пратэстоўцаў: ад 3 да 5 гадоў калоніі

У Брэсце асуджаны яшчэ 13 пратэстоўцаў-удзельнікаў акцый пратэсту ў жніўні 2020-га. Другая група абвінавачаных па "Брэсцкай справе" атрымала ад 3 да 5 гадоў калоніі. Справу разглядаў суддзя Андрэй Грушко, паведамляе тэлеграм-канал @viasna_brest.

Прысуды наступныя: Данііл Бандарук — 5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, Марк Салонікаў — 4 гады і 6 месяцаў калоніі ўзмоцненага рэжыму, Максім Зіневіч, Уладзімір Рубашэўскі, Вячаслаў Касцючык, Віктар Панцялееў, Дзяніс Марусевіч, Міхаіл Калышук — па 4 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму, Віталія Бандарэнка — 4 гады калоніі агульнага рэжыму, Андрэй Грышчук і Сымон Канцэвіч — па 3 гады і 6 месяцаў калоніі ўзмоцненага рэжыму, непаўналетнія Эдуард Кудынюк і Аляксандр Вінярскі — па 3 гады выхаваўчай калоніі. Іх прызналі вінаватымі ва ўдзеле ў "масавых беспарадках".

Таксама абвінавачаных абавязалі кампенсаваць 24 тысячы рублёў шкоды.

У Брэсце асуджаны яшчэ 13 пратэстоўцаў: ад 3 да 5 гадоў калоніі
На абвяшчэнне прысуду не патрапіла каля 20 чалавек / @viasna_brest

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі