У Брэсце былога палітвязня асудзілі на 3 гады калоніі

Аляксандр Плескацэвіч

Аляксандр Плескацэвіч / spring96.org

У Брэсце былога палітвязня Аляксандра Плескацэвіча асудзілі на 3 гады калоніі агульнага рэжыму. Абласны суд (суддзя — Андрэй Сіз) прызнаў яго вінаватым у "рэабілітацыі нацызму" і "злосным хуліганстве".

Плескацэвіча ў канцы 2021-га асудзілі на 2 гады "хіміі" за "хуліганства" — рабіў надпісы, расфарбоўваў белай і чырвонай фарбамі хаты, слупы і будынкі ў сваёй вёсцы (адзін з надпісаў быў такі: "Света, я вас кахаю"). На судзе выявілася, што на мужчыну заявіла ягоная аднавяскоўка. Пазней Аляксандра Плескацэвіча перавялі адбываць тэрмін у калонію.

Плескацэвіч быў вызвалены 16 лютага 2023-га, а 1 сакавіка яго ўжо судзілі ў Ляхавічах па адміністрацыйнай справе і адправілі на "суткі" — "у нявызначаны час з 16 па 27 лютага нанёс на 7 вокнаў і вугал фасада дома бела-чырвона-белую сімволіку". Віну мужчына не прызнаў. Цяпер жа былога палітвязня абвінавацілі ў нанясенні вугалем надпісаў нацысцкага характару і фашысцкай свастыкі на сцены будынкаў у вёсцы Куршыновічы Ляхавіцкага раёна. Сваёй віны ён не прызнаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі