У Брэсце гарэў Калгасны рынак

Вялікае задымленне на рынку заўважылі па абедзе. Прадавачкі кажуць, што папярэдняй прычынай пажару называюць кароткае замыканне. Агонь удалося хутка патушыць.



На 16 гадзін выратавальнікі ўжо заканчвалі згортваць абсталяванне. З будынка рынку ўсіх эвакуявалі, доступ людзям забаронены. Адказны супрацоўнік рынку паведаміў, што электрычнасць адключаная. Ці будзе працаваць рынак заўтра, невядома.



Выказваецца версія, што замыканне здарылася з-за перагрузкі халадзільнага абсталявання. Як-ніяк, сёння ў Брэсце 28 градусаў цяпла ў ценю.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі