У Брэсце пабудуюць мячэць імя бацькі Рамзана Кадырава

У Брэсце пабудуюць мячэць імя бацькі Рамзана Кадырава

Мячэць імя бацькі Рамзана Кадырава плануецца пабудаваць у Брэсце, піша афіцыйны партал Чачэнскай рэспублікі.

15 снежня ў Беларусі адбылася сустрэча прадстаўніка духоўнага кіраўніцтва мусульманаў Чачні Суп’яна Курбанава з муфціем Беларусі Абу-Бекірам Хазрат Шабановічам.

Ад імя Беларусі Шабановіч прапанаваў фонду імя Ахмата-Хаджы Кадырава пабудаваць мячэць. гэты фонд займаецца ўзвядзеннем, рэканструкцыяй і аднаўленнем мячэцяў у розных краінах.

Мячэць у Брэсце атрымае імя першага прэзідэнта Чачні Ахмата-Хаджы Кадырава — гэта бацька цяперашняга чачэнскага кіраўніка Рамзана Кадырава.

Дарэчы, мячэць імя Ахмата Кадырава ў Грозным мае назву "Сэрца Чачні".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі