У Брэсце праціўнікі акумулятарнага завода ішлі ды скандавалі: “Не — заводу!”
![У Брэсце праціўнікі акумулятарнага завода ішлі ды скандавалі: “Не — заводу!”](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/nie_zavodu.jpg.webp?itok=6Ye32LZb)
У Брэсце праціўнікі будаўніцтва акумулятарнага завода сабраліся на чарговую акцыю пратэсту і зладзілі шэсце. Упершыню людзі ішлі вуліцай і скандавалі: “Не — заводу!”.
Шэсце сабрала каля 300 чалавек, паведамляе “Брестская газета”.
7 красавіка людзі сабраліся на плошчы Леніна на традыцыйнае кармленне галубоў. Пасля яны рушылі вуліцамі Пушкінскай і Савецкай. Ля ЦУМа шэсце спынілася, людзі папляскалі ў ладкі і разышліся.