У Брэсце сустракалі першых турыстаў па 10-дзённаму “бязвізу” (фота)

У Брэсце сустракалі першых турыстаў па 10-дзённаму “бязвізу” (фота)

1 студзеня з Брэсце сустракалі першых турыстаў па 10-дзённаму “бязвізу”. У канцы мінулага года Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ, які пашырыў на Брэстчыне і Гродзеншчыне тэрыторыі для часовага знаходжання турыстаў і тэрмін. Мяркуецца, што новаўвядзенне павялічыць турыстычную плынь амаль на траціну.

Як інфармуе сайт sb.by, першымі турыстамі без віз у Брэсце сталі жыхары Белай Падляскі — Славамір і Марта Юфімукі і іх сын Антоній. Бацькі хлопчыка не былі ў горадзе каля дзесяці гадоў і хацелі паглядзець, як ён змяніўся. Яны прыехалі на цягніку, а на вакзале ім наладзілі ўрачыстую сустрэчу. Для гасцей падрыхтавалі маршрут па Брэсце, іх мусілі пазнаёміць з беларускай нацыянальнай кухняй.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі