У Брэсцкім раёне дзіцячае крэсла зберагло дзіця ад траўмаў падчас ДТЗ (фота)

У Брэсцкім раёне дзіцячае крэсла зберагло дзіця ад траўмаў падчас ДТЗ (фота)

У Брэсцкім раёне дзіцячае крэсла зберагло 2-гадовае дзіця ад траўмаў падчас ДТЗ. Здарэнне адбылося раніцай 18 лістапада каля вёскі Ваўкі. Як паведамляе прэс-служба ДАІ Брэсцкай вобласці, 34-гадовая жанчына не саўладала з кіраваннем аўтамабілем "Аўдзі 100". Легкавік з'ехаў з дарогі ўправа і перакуліўся.  

Адзначаецца, што жанчына не была прышпіленая рамянём бяспекі, атрымала траўмы і апынулася ў рэанімацыі Брэсцкай абласной бальніцы. Падчас праверкі стала вядома, што за два гады вадзіцельскага стажу кіроўца 29 разоў прыцягвалася да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнні правілаў дарожнага руху.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі