У Брэсцкім раёне пасажырскі цягнік сутыкнуўся з трактарам

На месцы здарэння / vk.com/brestgai
На месцы здарэння / vk.com/brestgai

Увечары 22 сакавіка на чыгуначным пераездзе ў раёне чыгуначнай станцыі Дамачава ў Брэсцкім раёне пасажырскі цягнік Брэст — Уладава сутыкнуўся з трактарам "Беларус".  Паводле папярэдняй інфармацыі ДАІ, 63-гадовы трактарыст паехаў на чырвоны сігнал святлафора. На трактары было навясное абсталяванне. У выніку сутыкнення ён перакуліўся.

На шчасце ніхто з людзей не пацярпеў. Чыгунку давялося рамантаваць — былі пашкоджаны шпалы.

У Брэсцкім раёне пасажырскі цягнік сутыкнуўся з трактарам
vk.com/brestgai

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі