У Брытаніі на экраны вяртаецца сатырычнае шоў "Лялькі"
У Брытаніі на тэлеэкраны вяртаецца сатырычнае шоў "Лялькі". Яго апошні выпуск паказалі 23 гады таму, а цяпер аднаўляюць — ужо з новымі персанажамі.
У сучаснай версіі шоў Spitting Image з'явяцца лялькі Дональда Трампа, Уладзіміра Пуціна, прынца Гары і яго жонкі Меган, а таксама Марка Цукерберга.
Пілотную серыю ўжо знялі, а ў сеціве з'явіліся фотаздымкі лялек, паведамляе Бі-Бі-Сі.
Расійскі аналаг шоў "Лялькі" быў папулярны ў сярэдзіне 1990-х гадоў і выходзіў на тэлеканале НТВ. Сярод яго персанажаў была і лялька Аляксандра Лукашэнкі, якая размаўляла з моцным беларускім акцэнтам.