У Брытаніі праходзіць рэферэндум наконт выхаду з Еўрасаюза

У Брытаніі праходзіць рэферэндум наконт выхаду з Еўрасаюза

23 чэрвеня ў Брытаніі праходзіць рэферэндум наконт выхаду са складу Еўрасаюзу. Галасаванне будзе праходзіць з 7-й раніцы (9-я паводле беларускага часу) і і да 22-й гадзіны.

Як адзначае Бі-Бі-Сі, цяперашні рэферэндум — трэці за ўсю гісторыю Злучанага Каралеўства. Перад ім чатыры месяцы ішла бурная агітацыйная кампанія. Прыхільнікі выхаду Брытаніі з ЕС выступілі пад лозунгам Vote Leave ("Галасуй за выхад"). Іх праціўнікі аб'ядналіся пад дэвізам Remain ("Застацца").

Канчатковы вынік галасавання павінен быць вядомы да 7-й гадзіны раніцы 24 чэрвеня. Вынік будзе вызначацца на аснове простай большасці: перамогуць тыя, хто набярэ 50% плюс адзін голас.

Рэферэндум пра выхад або далейшае сяброўства Брытаніі ў ЕС быў адным з перадвыбарных абяцанняў кансерватараў перад усеагульнымі выбарамі 2015 года. Акрамя таго, прэм'ер-міністр краіны Дэвід Кэмеран яшчэ ў 2013 годзе абвясціў, што намераны правесці такі рэферэндум.

Разам з тым, падчас перамоваў з іншымі краінамі ЕС і кіраўніцтвам Еўракамісіі Кэмеран здолеў дамагчыся пагаднення пра новыя ўмовы сяброўства Брытаніі ў гэтай арганізацыі. І пасля гэтага брытанскі прэм'ер абвясціў дату рэферэндуму, аднак сам выказаўся за далейшае знаходжанне Вялікабрытаніі ў Еўрасаюзе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі