У Бярозе хакеіста з "Магілёва-2" вынеслі з пляцоўкі на насілках

У Бярозе хакеіста з "Магілёва-2" вынеслі з пляцоўкі на насілках

У Бярозе хакеіста з "Магілёва-2" вынеслі з пляцоўкі на насілках. У Германа Брызгалава страсенне мозгу і пашкоджанне шыйных пазванкоў. Ён у бальніцы. Больш дакладны дыягназ стане вядомы пазней, паведамляе hockey.by.

Інцыдэнт адбыўся ў матчы вышэйшай лігі паміж "Собалем" і "Магілёвам-2". У адным з момантаў гулец гаспадароў пляцоўкі Іван Гаўрылаў атакаваў ззаду Германа Брызгалава, які рукой спрабаваў злавіць у паветры шайбу і аказаўся не гатовы да штуршка і сутыкнення з бортам. У выніку лёд ён змог пакінуць толькі на насілках. Гаўрылаў ужо прынёс прабачэнні Брызгалаву і яго сям'і.

У матчы гулец "Собаля" быў выдалены да канца гульні. Пазней судзейскі камітэт федэрацыі дыскваліфікаваў яго на два паядынкі і пакінуў раней накладзены штраф.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі