У Быхаве знайшлі тры дзясяткі мінамётных мін часу Другой сусветнай (фота)
Небяспечную знаходку выявілі 11 лістапада каля 16-й гадзіны будаўнікі "Быхаўрайводаканала".
Як паведамляе прэс-служба МНС, рабочыя вялі земляныя работы на тэрыторыі Быхаўскага вытворчага ўчастку "Магілёўхлебапрадукт". Яны знайшлі каля 30 мінамётных мінаў.
На размініраванне выкліканыя спецыялісты з ваеннай часці 5523.
Фота — mchs.gov.by