У Цэнтральным судзе Мінска разгледзяць 11 спраў за мітынг прадпрымальнікаў

У Цэнтральным судзе Мінска разгледзяць 11 спраў за мітынг прадпрымальнікаў

У судзе Цэнтральнага раёна сталіцы 24 сакавіка разгледзяць адразу 11 адміністратыўных спраў на ўдзельнікаў несанкцыянаванага мітынгу прадпрымальнікаў. Акцыя адбылася ў Мінску 28 лютага.

Як паведамляе праваабарончы сайт "Вясна", у суд выкліканыя старшыня АГП Анатоль Лябедзька, грамадскія актывісты Максім Вінярскі, Павел Вінаградаў, Леанід Кулакоў, Вольга Мікалайчык, Мікалай Колас, Павел Сяргей, Аляксандр Абрамовіч, прадпрымальнік з Ваўкавыску Мікалай Аўтуховіч, сустаршыні Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Павел Севярынец і Віталь Рымашэўскі. Усіх іх вінавацяць ва ўдзеле ў несанкцыяваным масавым мерапрыемстве. Судовыя паседжанні пачнуцца з 10-й гадзіны раніцы.

Дарэчы, пратакол у той дзень быў складзены і на прадпрымальніка з Баранавічаў Рыгора Грыка. Яго справу пачалі разглядаць 22 сакавіка ў судзе Баранавічаў і Баранавіцкага раёна. Аднак суддзя Вольга Копач перанесла судовае пасяджэнне на 31 сакавіка, каб выклікаць у сведкі мінскіх міліцыянтаў, якія складалі пратакол. Сам актывіст сваю віну не прызнаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі