У цэнтры Кішынёва паліцыя стрымлівае пратэстоўцаў

Паліцыя стрымлівае пратэстоўцаў, якія спрабуюць прарвацца да будынка ўрада Малдовы / NewsMaker

 
Паліцыя стрымлівае пратэстоўцаў, якія спрабуюць прарвацца да будынка ўрада Малдовы / NewsMaker  

У цэнтры Кішынёва пратэсты. Паліцыя стрымлівае пратэстоўцаў, якія спрабуюць прарвацца да будынка ўрада Малдовы.

Перад будынкам некалькі тысяч. Яны патрабуюць, каб улады аплацілі рахункі за камунальныя паслугі за тры зімовыя месяцы. Акрамя таго, ім патрэбна адстаўка прэзідэнта і каб роспусцілі парламент і правялі датэрміновыя выбары, піша NewsMaker.

Затрымалі больш за 50 чалавек затрымалі. Паліцыя сцягвае да ўрада дадатковыя сілы.  

Раней паліцыя папярэджвала пра тое, што расійскія спецслужбы рыхтуюць беспарадкі ў краіне. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі