У цэнтры Віцебска ўраган размятаў выставу МУС
Бура ў Віцебску
Удзень 12 ліпеня на Віцебск абрынуўся ўраган. Моцны вецер раскідаў выставу МУС у цэнтры горада, удакладняе "Наша Ніва". Відэа непагадзі з'явілася ў сацсетках.
Намёты пад парывамі ветру выляталі на праезную частку і заміналі машынам. Паводле не пацверджаных звестак, падчас свайго палёту намёты пашкодзілі некалькі аўтамабіляў.
Бура была не вельмі доўгай, аднак інтэнсіўнай. За гадзіну ў Віцебску выпалі дзве сутачныя нормы ападкаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.