У Чачэрску графскую сядзібу другі раз спрабуюць прадаць за адну базавую
Графская сядзіба ў Чачэрску
У Чачэрску графскую сядзібу — радавое гняздо графа Чарнышова-Круглікава — прадаюць за адну базавую велічыню. Раней за яе прасілі амаль 860 тысяч.
Затым у спробах прадаць аб'ект кошт знізілі ўдвая. А летась мясцовыя ўлады пагадзіліся саступіць будынак за адну базавую велічыню.
Тады яна складала 37 рублёў, а цяпер — 40. Атрымліваецца, за год лот падаражэў на тры рублі.
Сядзіба — помнік архітэктуры XIX стагоддзя. Яна пабудаваная ў 1860 годзе. Напачатку XX стагоддзя ў будынку размяшчалася школа. А пасля Другой сусветнай там працавалі вечаровая школа, дзіцячая бібліятэка, Дом піянераў, гісторыка-этнаграфічны музей, цэнтр рамёстваў, фальклору і этнаграфіі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.