У Мінску ізноў чарга на сотні чалавек: на гэты раз за новым Xiaomi са зніжкай
У чарзе па новы cмартфон Xiaomi — Redme Note 8 — у Мінску стаяла каля 400 чалавек. Продажы тэлефона стартавалі ў Беларусі 19 кастрычніка, першым 200 пакупнікам даюць зніжку да паловы кошту тавару. Наступныя 100 смартфонаў прадаюць са зніжкай e 40%, яшчэ сто — са зніжкай 30%.
Поўны кошт навінкі — 529 рублёў. Прадаюць тэлефоны ў фірмовай краме ў гандлёвым цэнтры Galleria Minsk. Ужо ў ноч на суботу да ўваходу ў ГЦ прыйшло некалькі дзясяткаў чалавек, каб заняць чаргу. Да 11:00 суботы, калі продажы стартавалі, у чарзе ўжо стаялі сотні чалавек.
Зусім нядаўна ў тым жа гандлёвым цэнтры вялізная чарга выстраілася да дзвярэй першага ў Беларусі магазіна H&M. А у 2018 годзе больш за сотню чалавек стаялі ў чарзе за гаджэтамі са зніжкамі ў новы iStore, які адкрыўся ў гандлёвым цэнтры Green City ў сталічным мікрараёне Каменная Горка. Так што стаяць у чэргах — беларускі нацыянальны спорт!