У чэмпіянаце КХЛ “Віцязь” разграміў мінскае “Дынама”

У чэмпіянаце КХЛ “Віцязь” разграміў мінскае “Дынама”

У чэмпіянаце Кантынентальнай хакейнай лігі “Віцязь” разграміў мінскае “Дынама” — 4:0 (1:0, 2:0, 1:0). Матч прайшоў у панядзелак у Падольску ў прысутнасці 2100 гледачоў. Гаспадары пляцоўкі перакідалі мінчукоў, якія да таго ж яшчэ і актыўна выдаляліся (дзве шайбы былі прапушчаныя ў меншасці, адна — у большасці).

Дзіўна, але дынамаўцы без пытанняў прайгралі прамому канкурэнту за выхад у плэй-оф, які да таго ж у турнірнай табліцы Заходняй канферэнцыі знаходзіцца ніжэй, меў серыю з 6 паражэнняў запар. 25 кастрычніка “Дынама” згуляе ў Маскве з ЦСКА, пачатак у 19.30.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі