У Чэрыкаве асуджаны на 14 сутак пастар баптысцкай царквы

У Чэрыкаве затрымлівалі дзясяткі чалавек (ілюстрацыйнае фота)

У Чэрыкаве затрымлівалі дзясяткі чалавек (ілюстрацыйнае фота) / БЕЛТА

У Чэрыкаве на Магілёўшчыне на 14 сутак адміністрацыйнага арышту асуджаны сябра ліквідаванай у РБ Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі, а таксама пастар баптысцкай царквы Раман Раждзественскі, паведамляе @BSDP_Hramada. Яго ўжо затрымлівалі вясной 2022-га.

Таксама стала вядома аб вынясенні ў Чэрыкаве 21 прысуду мясцовым актывістам па адміністрацыйным артыкуле "Распаўсюд, выраб, захаванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая ўтрымлівае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці альбо прапагандуе такую дзейнасць". Усе атрымалі штрафы ў памеры ад 20 да 25 базавых велічынь (ад 800 да 1000 рублёў).

У Чэрыкаве асуджаны на 14 сутак пастар баптысцкай царквы
Раман Раждзественскі / t.me/BSDP_Hramada/

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі