У Данецкай вобласці расіяне абезгаловілі ўкраінскага вайскоўца
![Адрэзаная галава знаходзілася на пашкоджаным браніраваным аўтамабілі](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-06/22244.jpg.webp?itok=r1nofS7J)
Адрэзаная галава знаходзілася на пашкоджаным браніраваным аўтамабілі / t.me/pgo_gov_ua/
У Данецкай вобласці расійскія акупанты абезгаловілі ўкраінскага вайскоўца. Пра гэты жахлівы выпадак паведаміў генеральны пракурор Украіны Андрэй Косцін. Па яго звестак, камандзіры аднаго з расійскіх падраздзяленняў каля Валнавахі аддалі загад не браць у палон украінскіх вайскоўцаў, а тых, хто будзе здавацца, забіваць "з нечалавечай жорсткасцю — шляхам абезгалоўлівання".
Падчас правядзення аэраразведкі на адной з баявых пазіцый у Данецкай вобласці ўкраінскія вайскоўцы заўважылі пашкоджаны браніраваны аўтамабіль Сіл абароны Украіны, а на ім знаходзілася адрэзаная галава.
"Гэта жудаснае варварства, якому не месца ў XXI стагоддзі, — кажа гепракурор. — І гэта чарговы доказ, што ваенныя злачынствы, якія здзяйсняе агрэсар — не адзінкавыя інцыдэнты, а спланаваная стратэгія расійскага рэжыму. Гэтыя злачынныя загады былі аддадзеныя на ўзроўні кіраўніцтва батальёна і роты акупацыйных войскаў".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.