У "ДНР" назвалі ўмовы для наступнай мінскай сустрэчы

Прадстаўнік так званай "Данецкай народнай рэспублікі" Дзяніс Пушылін паведаміў, пры якіх умовах можа адбыцца сустрэча Кантактнай групы ў Мінску. Па яго словах, якія перадае interfax.ru, для гэтага трэба дамовіцца пра фармаванне падгрупаў. Абмеркаваць гэтае пытанне плануецца на відэаканферэнцыі 14 красавіка.

Па словах Пушыліна, трэба дамовіцца, як часта будуць сустракацца гэтыя падгрупы і як будзе праходзіць ратацыя. А пры вочнай сустрэчы ў Мінску, кажа ён, будзе падпісаны адпаведны дакумент пра гэтыя падгрупы.

Яго падтрымаў паўнамоцны прадстаўнік так званай "Луганскай народнай рэспублікі" Уладзіслаў Дэйнега.

У сваю чаргу прэс-сакратар украінскага прадстаўніка Леаніда Кучмы Дарка Аліфер паведаміла ў сацсетках, што на відэаканферэнцыі 14 красавіка будзе абмяркоўвацца абмен закладнікамі і незаконна ўтрымліванымі асобамі. Таксама будзе ўздымацца пытанне стварэння працоўных груп па бяспецы, палітычным, эканамічным і гуманітарным складніках мінскага пагаднення.

Фота — antikiev.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі