У Докшыцах і Бягомлі часова закрылі школы
У Докшыцах пасля канікул школы не аднавілі працу, навучанне школьнікаў праводзіцца дыстанцыйна. Такая ж сітуацыя ў гарадскім пасёлку Бягомль Докшыцкага раёна Віцебскай вобласці. А вось у вясковых школах дзеці ходзяць на заняткі. Праўда, не ўсе, а толькі каля 40% (прыблізна такая ж лічба зафіксавана па ўсёй Беларусі), паведамляе Радыё Свабода.
У Докшыцкім райвыканкаме кажуць, што рашэнне аб часовым закрыцці школ прыняў раённы штаб па барацьбе з распаўсюдам COVID-19. Як мінімум, дыстанцыйнае навучанне працягнецца тыдзень. У аддзеле адукацыі пацвердзілі, што перавод гарадскіх школ на дыстанцыйнае навучанне звязаны са складанай эпідэміялагічнай сітуацыяй у Докшыцах і Бягомлі. На 17 красавіка ў гэтым раёне былі пацверджаны 72 выпадкі COVID-19.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.