У Дрэздэне ўзарваліся дзве самаробныя бомбы

У Дрэздэне ўзарваліся дзве самаробныя бомбы

Ва ўсходняй Нямеччыне ў Дрэздэне позна ўвечары 26 верасня выбухнулі дзве самаробныя бомбы. Пра гэта піша Reuters са спасылкай на заяву кіраўніка дрэздэнскай паліцыі Хорста Крэтчшмара. Адна з бомбаў выбухнула каля мячэці, другая — паблізу міжнароднага канферэнц-цэнтра.

Пра першы выбух каля мячэці стала вядома ў 21.53 паводле мясцовага часу, інфармуе РБК. У мячэці ў гэты час былі імам з жонкай і двума сынамі. Яны не пацярпелі пры здарэнні. Выбух толькі вынес дзверы будынка.

Пра другі выбух стала вядома ў 22.19. На тэрасе паміж кангрэс-цэнтрам і гатэлем паліцыянты знайшлі рэшткі выбуховага прыстасавання. Выбух разбурыў адну са шкляных сценак тэрасы. Усе госці гатэля, чые вокны выходзілі на бок, дзе адбыўся выбух, былі эвакуяваныя.

Кіраўнік дрэздэнскай паліцыі мяркуе, што матыў выбухаў быў ксенафобскім.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі