У двух раёнах Магілёўскай вобласці падтапіла дарогі

Гэта адбылося ў Слаўгарадскім і Чавускім раёнах

Гэта адбылося ў Слаўгарадскім і Чавускім раёнах / mogilev.mchs.gov.by

У Слаўгарадскім і Чавускім раёнах Магілёўскай вобласці падтапіла ўчасткі дарог. Пра гэта паведамляе прэс-служба МНС.

24 снежня ў выніку павышэння ўзроўню вады ў рацэ Проня падтапіла 7-метровы ўчастак дарогі каля моста паміж вёскамі Ляцягі і Улукі Слаўгарадскага раёна. Пад'езд да Ляцягаў і Бярозаўкі будзе ажыццяўляцца з боку вёскі Ходарава.

У Чавускім раёне па аналагічнай прычыне падтапіла нізкаводны мост і 70-метровы ўчастак дарогі паблізу вёскі Скварск.

Вядзецца маніторынг гідралагічнай абстаноўкі, пацярпелых няма, жыццезабеспячэнне насельніцтва не парушана, інфармуюць у ведамстве.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі