У Дзень Перамогі працу мінскага метро працягнуць да 01.30
Таксама зменяцца і інтэрвалы руху цягнікоў.
У суботу, 9 траўня, мінскае метро плануе працаваць на паўгадзіны даўжэй — да 01.30. Звязана гэта з Днём Перамогі і з святочнымі мерапрыемствамі, якія будуць праходзіць у сталіцы.
Тэлеканал АНТ паведамляе, што з 20.00 да поўначы інтэрвал руху па абедзвюх лініях складзе тры хвіліны, далей — 12 хвілін. На кожнай лініі з 10-й гадзіны 9 траўня і да заканчэння руху будуць прадугледжаны па тры рэзервовыя цягнікі.
Варта адзначыць, што падчас правядзення святочных мерапрыемстваў па ўскладанні кветак да манумента Перамогі станцыя метро "Плошча Перамогі" будзе часова зачынена.