У Дзень усіх закаханых — з прэзерватывам!

Аніматар ў касцюме прэзерватыва ў парку Шаўчэнкі ў Кіеве, 13 лютага 2019 года. У міжнародны дзень прэзерватыва ўсе жадаючыя маглі прайсці хуткае тэставанне на ВІЧ ў мабільным пункце, бясплатна атрымаць кантрацэптывы і інфармацыю пра ВІЧ-інфекцыі/“Громадское”
Аніматар ў касцюме прэзерватыва ў парку Шаўчэнкі ў Кіеве, 13 лютага 2019 года. У міжнародны дзень прэзерватыва ўсе жадаючыя маглі прайсці хуткае тэставанне на ВІЧ ў мабільным пункце, бясплатна атрымаць кантрацэптывы і інфармацыю пра ВІЧ-інфекцыі/“Громадское”

Напярэдадні дня ўсіх закаханых свет адзначыў міжнародны дзень прэзерватыва. Пра гэты надзейны і даступны сродак кантрацэпцыі “Громадское” паразмаўляла з лекарамі. На самыя распаўсюджаныя пытанні адказаў лекар акушэр-гінеколаг, дзіцячы гінеколаг, удзельніца Асацыяцыі акушэраў-гінеколагаў Украіны Кацярына Давыдзенка і гінеколаг-эндакрынолаг, заснавальніца адукацыйнага праекта для жанчын “dr. Silina школа жаночага здароўя” Наталля Сіліна.

Ці бывае алергія на прэзерватывы?

"Алергія на прэзерватыў" — у 99% выпадкаў выдумка мужчын, каб заняцца неабароненым сексам. Сярод людзей амаль не сустракаецца алергія на латэкс. Хоць індывідуальныя выпадкі, вядома, могуць быць. У адрозненне ад іншых кантрацэптываў, прэзерватывамі можна карыстацца без папярэдняй кансультацыі з лекарам.

Ці ўплывае прэзерватыў на адчуванні падчас палавога акта?

Выкарыстанне прэзерватыва заглушае адчуванні толькі ў мужчын пасля сарака гадоў. У юнакоў прэзерватыў амаль не змяняе адчуванні падчас блізкасці. А на жаночы аргазм наогул ніяк не ўплывае.

Ці бяспечныя прэзерватывы з рознымі смакамі і водарамі?

Выкарыстоўвайце толькі sugar free прэзерватывы. Смак смакам, але цукар змяняе ph жаночых палавых органаў, што прыводзіць да парушэння мікрафлоры. І тут ужо не да задавальнення.

Дзе захоўваць прэзерватывы?

Не насіце прэзерватывы ў задняй кішэні штаноў або ў кашальку — гэта разбурае структуру выраба і павышае рызыку таго, што ён парвецца падчас палавога акта.

Якое значэнне мае памер?

Важна ўважліва выбіраць памер прэзерватыва: занадта маленькі ў літаральным сэнсе цісне, а вялікі можа спаўзці і застацца ў заднім зводзе похвы. Таксама не варта выкарыстоўваць два прэзерватывы адначасова: падчас палавога акта яны труцца адзін аб іншы, а гэта ў некалькі разоў павялічвае рызыку разрыву. Таксама адначасова нельга выкарыстоўваць мужчынскі і жаночы прэзерватывы.

У большасці выпадкаў мы самі адказныя за стан свайго здароўя. Таму жадаем вам не толькі атрымліваць задавальненне ад блізкасці з каханым чалавекам, але і забяспечыць бяспеку для сябе і партнёра. Займайцеся каханнем на здароўе!

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі