У егіпецкім гатэлі, дзе атруціліся турысты, было каля 80 беларусаў

У егіпецкім гатэлі, дзе атруціліся турысты, было каля 80 беларусаў

Беларускія турысты ў Егіпце расказалі журналістам, як атруцілся ў гатэлі AMC Royal Hotel у курортным горадзе Хургада.

Турыст Аляксандр кажа, што ў пятніцу, 29 кастрычніка, быў са знаёмымі на экскурсіі на караблі, а калі вярнуўся, звярнуў увагу, што шмат лежакоў пустуе. На наступную раніцу пасля вячэры ў гатэлі ўсе ў іх кампаніі пачуваліся дрэнна.

Пра масавае атручэнне турыст даведаўся, калі стаў глядзець мясцовыя навіны: "Потым я выйшаў у калідор. На некаторых дзвярах віселі таблічкі "Не турбаваць". Я так разумею, у гэтых нумарах якраз былі людзі, якія атруціліся. Практычна ўвесь дзень я правёў у нумары. Піў актываваны вугаль, лекі ад дыярэі і вымяраў тэмпературу. Тэмпературы не было, таму да лекара я не звяртаўся".

Палепшала беларусу толькі на наступны дзень: ён спусціўся ў сталоўку і паеў супу. А ў нядзелю ўжо пачуваўся нармальна. 

Па яго словах, многія турысты працягвалі адпачынак: хадзілі да басейна, сядзелі ў бары. "Меню таксама не змянілася. Адзінае, работнікі надзелі маскі правільна — схавалі насы, посуд з стравамі сталі накрываць плёнкай, а на ўваходзе ў сталовую ўсім вымяралі тэмпературу", — удакладняе Аляксандр.

Афіцыйных тлумачэнняў не было. Турыст мяркуе, што атручэнне адбылося праз няякасную ваду: "У пятніцу, калі мы прыехалі, яна была моцна хлараваная. У выхадныя бачыў, як адзін з люкаў абставілі лежакамі, і работнікі туды спускаліся. Можа, мянялі фільтры".

Іншы беларус, Мікіта, кажа, што атручэнне магло адбыцца раней. Ён з дзяўчынай у пятніцу нееў у гатэлі, але таксама пачуваўся кепска: "Сімптомы тыя ж, што і ва ўсіх, — тэмпература, ваніты, дыярэя". 

Мікіта з дзяўчынай звярнуліся ў страхавую кампанію, якая адвезла іх у прыватную клініку. "Нам вымералі тэмпературу, ціск, кісларод, правялі агульны агляд, узялі аналізы. Затым паставілі кропельніцы і гадзіны праз 2-3 адпусцілі", — распавядае турыст.

Па словах турыстаў, на момант здарэння ў гатэлі AMC Royal Hotel адпачывалі каля 80 беларусаў. 

Пасля здарэння ўсіх пастаяльцаў перавезлі ў іншы гатэль.

Турфірма, якая адпраўляла беларусаў, пра сітуацыю даведалася ад саміх турыстаў і ў сітуацыю не ўмешвалася. 

Як распавядала Еўрарадыё, моцнае харчовае атручэнне атрымалі 47 замежных турыстаў, у тым ліку два непаўналетнія беларусы. Акрамя таго, многія пацярпелыя лячыліся амбулаторна, у лякарню не звярталіся.

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі