У экс-"МакДональдсе" сказалі, чаму перайменавалі бургеры "Панскі" і "Шляхецкі"

Перайменаваныя бургеры ў экс-"МакДональдсе" / ksbv.by
Перайменаваныя бургеры ў экс-"МакДональдсе" / ksbv.by

Назвы бургераў "Панскі" і "Шляхецкі" ў былым "МакДональдсе" памянялі, бо змянілася іх рэцэптура. Пра гэта журналісты zerkalo.io даведаліся ў рэстаране, затэлефанаваўшы туды пад выглядам звычайных кліентаў.

Бургеры з назвамі "Панскі" і "Шляхецкі" з'явіліся ў меню рэстарана 26 снежня. А ўжо 29 ім змянілі назвы на "Родны" і "Беларускі". У рэстаране кажуць, што перад зменай сярод кліентаў праводзілі апытанне.

"Праводзілі апытанне сярод нашых наведвальнікаў, удакладнялі, што падабаецца і не падабаецца ў гэтых сэндвічах. Па апытаннях гасцей было прынята рашэнне ў адным сэндвічы прыбраць свежы лук і ў кожны дадаць па чатыры лустачкі марынаваных гуркоў. Паколькі рэцэптура змянілася, змяніліся і назвы. Сталі называцца "Родны" і "Беларускі", — кажуць рэстаране.

Журналістка запыталася, ці не вернуць ранейшыя назвы, бо "Шляхецкі" гучыць прыгожа і гістарычна.

"Родны" і "Беларускі" — таксама гістарычныя назвы. А сэндвічы і цяпер выглядаюць дакладна гэтаксама", — адказала ёй супрацоўніца рэстарана. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі