З электрычкі Брэст — Мінск з-за слёзацечнага газу эвакуявалі пасажыраў
Здарэнне адбылося ўвечары 12 траўня ў Івацэвічах. У вагоне пабіліся футбольныя фанаты.
Праўда, эвакуявалі не ўсіх, а толькі пасажыраў з апошняга вагона. Менавіта ў гэтым вагоне ехалі футбольныя фанаты з матча паміж дынамаўцамі Брэста і Мінска.
Мінскія аматары футболу — з аднаго боку, і івацэвіцкія ды бярозаўскія — з другога, учынілі ў электрычцы бойку. Нехта з іх скарыстаўся газавым балончыкам. У Івацэвічах трое міліцыянтаў эвакуявалі з вагона пасажыраў і нікога туды не пускалі. Нехта сарваў стоп-кран, і цягнік рушыў са станцыі са спазненнем, а не згодна графіку ў 20.32.
Як кажуць сведкі здарэння, натоўп івацэвіцкіх фанатаў бегаў па пероне, заклікаючы мінчукоў выйсці з цягніка, каб "звесці рахункі". Тыя ж праз вокны адказвалі абразамі.
Мінскае “Дынама” ў гасцях выйграла ў брэсцкіх аднаклубнікаў (відэа)
Фота — bymedia.net, Еўрарадыё