Жанчына на "Крайслеры" на сустрэчнай паласе пратараніла "УАЗ" (фота)

Спачатку дарожна-транспартнае здарэнне адбылося ў Слуцку, дзе сутыкнуліся два легкавікі і два грузавікі. На шчасце, ахвяраў няма. Пацярпеў толькі 22-гадовы кіроўца "Peugeot 406", якога вызвалілі з салона аўтамабіля з дапамогай спецыяльнага інструмента.

Праз дзве гадзіны аўтааварыя адбылася ў Слуцкім раёне каля вёскі Гацук. 33-гадовая вадзіцель "Крайслера" не саўладала з кіраваннем, выехала на сустрэчную паласу і пратараніла "УАЗ". Жанчыну таксама вызвалялі з салона выратавальнікі, яе шпіталізавалі, інфармуе прэс-служба МНС.


Фота — mchs.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі