У Брэсце міліцыя затрымала групу крышнаітаў (фота, відэа)
Цягам двух дзён яны спявалі і танчылі на "Юбілейным рынку".
Як паведамляе партал "Віртуальны Брэст", 31 траўня нехта выклікаў міліцыю. Праваахоўнікі паспрабавалі даставіць музыкаў у аддзяленне для высвятлення ўсіх абставінаў. Як сцвярджаюць сведкі, гэтага ім адразу зрабіць не ўдалося — спатрэбілася падмацаванне. Крышнаіты ніяк не маглі зразумець, якія да іх могуць быць прэтэнзіі.
Як мяркуецца, затрыманая трупа адбілася ад асноўнай, якая выступае сёння ў Брэсцкай абласной філармоніі.
Фота, відэа — virtual.brest.by