У цэнтры Цюрыха адбылася страляніна, ёсць параненыя

Інцыдэнт адбыўся каля 15-й паводле мясцовага часу (16.00 паводле беларускага) у культурным цэнтры Perla Moda на скрыжаванні Браўэрштрасэ і Лангштрасэ.



Стралок уцёк з месца здарэння, ідуць яго пошукі. Раён перастрэлкі ачэплены паліцыяй.



Пра матывы, якія заахвоцілі яго адкрыць стральбу, пакуль таксама нічога не паведамляецца, адзначае ВВС.



Фота — EPA
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі