У Мінску кіроўца зрабіў заўвагу расіяніну, ледзь не пачалася бойка (відэа)
Здарэнне адбылося ўдзень 29 траўня на перакрыжаванні вуліц Кульман і Куйбышава.
Відавочцы кажуць, што Opel Astra і Lada Priora не сутыкнуліся, але кіроўцы выйшлі з машын і высвятлялі адносіны. Нібыта, усё пачалося з-за таго, што беларус зрабіў заўвагу іншаму кіроўцу: не размаўляй па тэлефоне за рулём. З машыны з расійскімі нумарамі выйшаў хлопец, які павёў сябе агрэсіўна: некалькі разоў ударыў кулаком па капоце машыны, забраў мабільны тэлефон у "крыўдзіцеля", які здымаў нумар аўтамабіля.
Бойкі не адбылося толькі з-за таго, што побач праходзіў міліцыянт ды пачалі збірацца людзі, інфармуе сайт onliner.by.